-
1
Старого воробья на мякине не проведешь — Старога ліса не ашукаеш = Старога вераб'я на мякіну не зловіш (не падманіш)
-
2
Старость - не радость, не красные дни — Старасць - не радасць, а смерць - не пацеха = Старасць - не радасць, а маладосць не на век = Старасць - не радасць, а горб - не карысць = На старасці і ўлетку холадна = Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне
-
3
Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць - гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе
-
4
Стыд не дым, глаза не выест — Гразь - не кароста, сорам - не дым = Ад сарама карысці няма = Хоць саромна, ды скаромна = Сорам не воран - вочы не выдзяўбе = Ад сораму вочы не павылазяць = Сорам можна і ў кішэнь схаваць = Калі сорам, дык закрыйся
На запыт знайшлося 4 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць