На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага - не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любіць
  2. 2
    Смелым счастье помогает — Смеламу Бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага Бог нанясе, а смелы сам набяжыць
  3. 3
    Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча = Смерць прычыну шукае
  4. 4
    Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне
  5. 5
    Смех без причины - признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху - дурнога = Дурня па смеху пазнаеш
  6. 6
    С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць = Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові
  7. 7
    С миру по нитке - голому рубашка — Крыха да крыхі - збярэцца торба = Нітка да ніткі - беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня

Паведаміць пра недакладнасьць