-
1
Лакомый кусок — Ласы (смачны) кавалак = Надны (панадны) кавалак
-
2
Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроўкаю хлеб рэзаць
-
3
Легок (скор) на ногу — Хуткі на хаду = Лёгкі на ногі = Хуткі (шпаркі) як стронга = Шпаркі як бліскаўка (як маланка, як бліскавіца)
-
4
Лежать на боку — Лежні спраўляць = Бакі аціраць = Халадкі аціраць = Крыцаю ляжаць
-
5
Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца
-
6
Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся)
-
7
Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца
-
8
Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці
-
9
Лить (проливать) слезы — Плачма плакаць = Бярозаю (як бяроза) ліцца = Слязьмі душыцца = Плачам душыцца = Слёзы ліць
-
10
Ловить рыбу в мутной воде — У каламуце рыбу лавіць = У муце шчупакоў (рыбу) лавіць
-
11
Ломиться в открытую дверь — За пусты мех біцца = За пустое карыта сварыцца = Адамкнёныя дзверы адмыкаць
-
12
Лязгать зубами — Зубамі званіць = Дрыжыкі прадаваць = Дрыжма дрыжэць = Дрыжэць як у трасцы
На запыт знайшлося 12 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць