-
1
Таким образом — Такім чынам (спосабам, робам) = Такім парадкам = Такім разам = Гэтак
-
2
Такой-сякой — Такі і гэтакі (такі да гэтакі)
-
3
Так себе (сносно) — Пасаліўшы, можна есці = Прысмаліўшы, прыхваліўшы, можна й з'есці = Ні тое ні сёе, ні ў смак ні ў знак = Ні тое ні сёе, як гарэлы блін
-
4
Так сказать — Так бы мовіць = Маўляў
-
5
Типун тебе на язык — Цыпун (ціпун) табе на язык = Скулу табе на язык = Стрык табе на язык = Кірдзюк табе на язык = Ліхое слова пракаўтні = Твае кляты ды табе ў пяты = На асінавы кол брашы
-
6
Тихий ангел пролетел — Ціхан нарадзіўся = Хоць мак сей = Як мак засеялі
-
7
То-то и оно (в том-то и дело) — То ж бо то
-
8
Точить лясы (балясы) — Блынды правіць = Андрыдулы несці = Анцыбуры несці
-
9
Точь-в-точь — Якраз як = Як лёду
-
10
Травить баланду — Ваду малоць = Пустое малоць = Лады разводзіць = Рот халадзіць
-
11
Трепать нервы — Нервы тузаць = Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Вантробы выцягваць (даставаць) = Духі даставаць
-
12
Трепать (чесать) языком — Языком мянціць (малоць, пляскаць) = Язык аб зубы біць = Язык каля зубоў біць = Языком лапці плесці = У званы біць
-
13
Труса праздновать — У кусты пазіраць (глядзець) = Зубамі званіць
-
14
Турусы на колесах — Журавель на хвойцы = Мох і балота = Лухта непадсяваная = Смаляны (смаловы, смольны) дуб
-
15
Тютелька в тютельку — Цот у цот = Як тут і было = Якраз
-
16
Тянуть (выматывать) душу — Духі вымаць = Сэрца ад'ядаць (кроіць, пераядаць) = Душу напякаць = Душу (душачку) атруціць (ад'ядаць) = Смактаць як вуж = Сэрца як нажом (без нажа) кроіць
-
17
Тянуть жилы — Жылле выцягваць = Жылы даставаць
-
18
Тянуться из последнего — Жылы напінаць (выпінаць, пяць)
-
19
Тяп да ляп (тяп-ляп) — Абы-як = Сяк-так, абы далей = Абы з рук (збыць) = Стук, грук, абы з рук = Чапаніна-лапаніна = Бокам-скокам (скокам-бокам)
На запыт знайшлося 19 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць