-
1
Маковой росинки во рту не было — Ні расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роце не было = І росачкі ў губе не было = Макулінкі (расіначкі) ў роце не было = Не піўшы не еўшы
-
2
Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе
-
3
Маменькин сынок — Сынок-пестунок = Бабін дурань = Мамін дурань
-
4
Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць)
-
5
Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = З рукамі = І шавец, і кравец, і каваль, і стругаль
-
6
Медвежий угол — Глухі закутак
-
7
Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька)
-
8
Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць
-
9
Менять шило на мыло — Дуплятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць
-
10
Мерить на свой аршин — На свой капыл мераць = На сваю мерку мераць
-
11
Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны
-
12
Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць
-
13
Милое дело — Любата
-
14
Много мнить о себе — Высока галаву насіць = Высока лётаць
-
15
Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве
-
16
Мозолить глаза — Сляпіцаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы
-
17
Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала = Аж сарочка спалатнела = Аж кашуля да цела не туліцца = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць = Мароз па скуры ходзіць
-
18
Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць)
-
19
Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = І камара не зачэпіць (не скрыўдзіць) = Пальцам не зачэпіць = Рукі не пакладзе = Гнілому цяляці хваста не адарве
-
20
Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць = З Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць
На запыт знайшоўся 21 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць