-
1
Сам не свой — Сам не ў сабе = Як не свой
-
2
Сам себе хозяин — Сам пан = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою = Нікому ні ў шапку = Сам вялікі
-
3
Сам черт голову сломает — Чорт ногі паломіць
-
4
Сам черт не разберет — Чорт піва зварыў дый саладзін адрокся = Сам чорт піва рабіў і саладзіць адрокся
-
5
Сапоги всмятку — Снег саломаю тушыць = Кісялём бліны мазаны, на паркане сушацца = Грушы (грушкі) на вярбе
-
6
Сбивать с толку — З тропу збіваць = З поля зводзіць = З ладу (з толку) збіваць = Са штыху збіваць
-
7
Сбиться с толку (с дороги) — З ладу (з толку) збіцца = З тропу збіцца = З розуму збіцца
-
8
С бухты-барахты — Проста з моста = Проста з моста, тарчма галавою = не сабраўшы розуму
-
9
Свернуть башку — Галаву скруціць (зламаць)
-
10
Свести концы с концами — Канцы стачыць
-
11
Свести на нет — На нішто звесці = На адзін канец звесці
-
12
Свести счеты (отомстить) — Квітам паквітацца = Пірагі адпячы = Хлеб аддаць
-
13
Свести счеты (рассчитаться) — Доўг паквітаць (сквітаць) = Парахавацца
-
14
С глазу на глаз — На чатыры вокі = Сам-насам
-
15
С гулькин (воробьиный) нос — Камарова жменя = З вераб'ёву душу = З камарову дзюбу (лытку) = З курачу галаву = З макавае зярнятка = Кату на адзін зуб = Вераб'ю раз дзеўбануць = Як вераб'ю дзеўбануць = Як камаровы насок
-
16
Сделай милость (одолжение) — Зрабі ласку = Будзь ласкавы = Калі ласка
-
17
Седая старина — Сівая мінуўшчына (даўніна) = Старасветчына
-
18
Седой (белый) как лунь — Сівы як голуб (як лунь, як яблыня, як зайчык)
-
19
Семи пядей во лбу — Чэрап густа варыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі
-
20
Сердце замирает — Душа млее
На запыт знайшлося 96 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць