-
21
Сердце кровью обливается — Крывёю сэрца абягае (зацякае) = Душа крывёю залятае = Душа чарнее
-
22
Сердце разрывается — Сэрца рвецца = Сэрца краецца = Сэрца на штукі распадаецца (кроіцца)
-
23
Сесть в калошу — Макам сесці = У лужыну (у калюжыну) сесці
-
24
Сесть на шею — На карак уссесці
-
25
С жиру беситься — Лой скуру пад'ядае = Быта бакі рве = Быта бакамі прэ = Ад сыці (з раскошы) шалець = Наеўся пуп круп, дык жарствы захацеў
-
26
Сжить со света — Са свету прыбраць (збыць, звесці, перавесці, збавіць, сагнаць, збаёдаць)
-
27
С иголочки (новый, очень хорошо сшитый) — Як з голкі зняты
-
28
Сидеть в печенках — У знакі (у знак) дацца = У косці ўесціся = У печані ўесціся = Вантробы ад'есці (адсадзіць)
-
29
Сидеть на корточках — На кукішках (на почапхах, на чупачках, на воспінках, на колечхах) сядзець
-
30
Сидеть на пище святого Антония — Святым духам жыць = На мякіне сядзець
-
31
Сидеть на шее — На карку сядзець = На ласкавым хлебе быць
-
32
Сильные мира сего — Уладныя людзі
-
33
Сильный пол — Дужы пол
-
34
Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку = Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць = Як чорт у лужыну плюнуў
-
35
Сказать по совести — Шчыра кажучы
-
36
Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня
-
37
С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго
-
38
Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць). = Выскаляцца
-
39
Скатертью дорога — З лёгкім ветрам
-
40
Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць
На запыт знайшлося 96 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць