-
41
Слаб на язык — Языком меле як хвастом целе = Язык як мянташка = Язык ходзіць як мянташка па касе = Язык лёгкі = Малатарня пустая
-
42
Слабый (прекрасный) пол — Далікатны пол = Чароўны пол
-
43
Слава богу — Дзякуй Богу = Дзякаваць Богу
-
44
С легким паром — Лёгкі дух = Шаўковы венік, лёгкі дух = З добраю параю = Прыемнае пары
-
45
Сложить голову — Галавою налажыць (накласці) = Галаву пакласці = Горла палажыць = З магілай ажаніцца = З зямелькаю пабрацца
-
46
Сломать себе шею — Карак сабе скруціць (зламаць)
-
47
Сломя голову — На скрут (на злом) галавы = На зламанне карку = Як з ланцуга сарваўшыся = Як ачумелы
-
48
Слухом не слыхал — Чуць не чуў = Чуць не чуў і бачыць не бачыў
-
49
Смести (стереть) с лица земли — Са свету згладзіць (прыбраць) = У нівеч абярнуць = З мапы (з карты) выкасаваць = З зямлёю знодаць = Дашчэнту знішчыць
-
50
Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха
-
51
Смешинка в рот попала — Подмазку з'еў = Пусты падпаў
-
52
Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець
-
53
Смотреть в могилу (в гроб) — На паповы сані глядзець = Хацець да Бога = Дамоў збірацца (пара) = У зямельку прасіцца = Дуды ў мех складаць (збіраць)
-
54
Смотреть в оба — На ўсе вочы глядзець = Пільна глядзець
-
55
Смотреть как баран на новые ворота — Глядзець як баран у біблію = Глядзець як гусь на бліскавіцу = Пазіраць як дурны баран на ваду = Вырачыць вочы як вол (як бык) на новае шула = Вочы вылупіць як дурны баран
-
56
Снимать пенки — Вяршкі збіраць (злізваць)
-
57
Снять стружку — Прачуханкі (прачуханца) даць = Пытлю даць = Навуку (навучку) даць
-
58
Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць
-
59
Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц
-
60
Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца
На запыт знайшлося 96 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць