На запыт знайшлося 96 артыкулаў

  1. 81
    Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле
  2. 82
    Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць
  3. 83
    Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць
  4. 84
    Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець)
  5. 85
    Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць
  6. 86
    Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў)
  7. 87
    Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот
  8. 88
    Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць)
  9. 89
    Строить на песке — На лёдзе хату будаваць
  10. 90
    Судить да рядить — Рады радзіць = Рады (раду) браць
  11. 91
    Сукин сын — Гад печаны (смалевы) = Чорт лазаты = Чортам падшыты = Няўлюддзе паганае = Воўчая натура = Вылупак бяздушны = Косць паганая = Перагрызак сабачы = Вужава кроў = Прабыдла нейкае = Выхла шаклятая
  12. 92
    Сума переметная — Павей-вецер = Пярэварацень
  13. 93
    Сунуться со своим носом — Нос уваткнуць (уторкнуць, увапхнуць, усадзіць) = З цікавым носам лезці = Свае тры грошы ўваткнуць = Тры грошыкі прыткнуць = З языком выткнуцца (улезці)
  14. 94
    Счастливого пути — У добры час = Гладкае вам дарожкі = Пухам дарожка = Калясом дарога = Сакалінага лёту = Каб вас ліха ў дарозе мінавала = Асвяці Божа = Шчасць Божа па дарозе
  15. 95
    Считать ворон (быть рассеянным, ротозейничать) — Варон (галіц) страляць (лавіць) = Жураўлёў страляць = Мухі лавіць
  16. 96
    Сыграть в ящик — На вяроўках загуляць = Вечкам накрыцца = Душою рыгнуць

Паведаміць пра недакладнасьць