На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць
  2. 2
    Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц
  3. 3
    Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца
  4. 4
    Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць
  5. 5
    Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець
  6. 6
    Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць
  7. 7
    Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме
  8. 8
    Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася

Паведаміць пра недакладнасьць