На запыт знайшлося 79 артыкулаў

  1. 1
    Как аршин проглотил — Сядзіць (стаіць) як цвік = Няйначай кол пракаўтнуў
  2. 2
    Как банный лист пристал — Прыліп як смала (як слата, як сала да падэшвы, як муха да мёду) = Прычапіўся як п'яны да плоту (як п'яніца да бутэлькі) = Смала смалою прывязаўся = Прыліп як бярозавы ліст у лазні = Прывязаўся як чорт да старой ігрушыны
  3. 3
    Как будто язык проглотил — Цяляты язык аджавалі (ад'елі) = Маўчыць як без'языкі (як воцату выпіўшы, як камень пры дарозе, як мур, як слуп, як сыч, як рыба) = Маўчыць як немы (як нямко, як анямелы)
  4. 4
    Как в аптеке — Мера і вера = Мера - вера, а вага - праўда = Дзе мера, там вера
  5. 5
    Как варом обдало — Як халадзёнкай аблілі = Як агнём апякло = Як прыскам сыпнулі = Як жару сыпнулі
  6. 6
    Как в воду канул — Прапаў як у ваду ўпаў = Пайшоў як з вадою = Прапала, і пырскаў не стала = Як камень у ваду = Як кулём на дно = Як у тон утануў = Як растаў
  7. 7
    Как в воду опущенный — Як жыць не збіраецца = Як пад зямлёю = Як цела без душы = Ні сцяты ні павешаны
  8. 8
    Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло
  9. 9
    Как вкопанный — Як скамянелы = Як аслупянелы = Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку
  10. 10
    Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе
  11. 11
    Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы
  12. 12
    Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць
  13. 13
    Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы гара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў
  14. 14
    Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці)
  15. 15
    Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю гарою
  16. 16
    Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стаўбень = Як слуп = Як пень у белы дзень = Як крыцаю сеў
  17. 17
    Как из ведра — Як з цэбра = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі
  18. 18
    Как из-под земли вырос — Выскачыў як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з куста) = Як з хмары спаў
  19. 19
    Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = З рога ўсяго многа
  20. 20
    Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыў = Як мышы з'елі

Паведаміць пра недакладнасьць