На запыт знайшлося 79 артыкулаў

  1. 21
    Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набодрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло, паўшоры) = Як да свінні кульбачка
  2. 22
    Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль = Як хвароба з трасцаю
  3. 23
    Как муху проглотил — Як мыла з'еўшы = Як мыш глынуўшы = Як журавін жменю глынуў
  4. 24
    Как на иголках — Як на шыле (на шылах) = Як на цвіках = Як на шпільках = Як на голках = Як на шрубах
  5. 25
    Как на подбор — Адзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ
  6. 26
    Как на пожар — Як жару (агню) ўхапіўшы = Як рыцыны глынуўшы = Як падсмалены = Як апараны = Як з жарам у нагавіцах = Як бягунка падганяе
  7. 27
    Как на угольях — Як падпякаюць = Як на жары = Як на вуголлі = Як у прыску = Як скурат на агні = Як чорт перад хмарай
  8. 28
    Как ни верти — Круці не круці = Як ні варочай (адно за адно карочай)
  9. 29
    Как ни в чем не бывало — Як ніколі нічога = Як нічога ніякага = Як не лысы = Як нібы той
  10. 30
    Как об стенку горох — Як пугаю (што кіем) па вадзе = Як з вадою біцца = Як да сцяны гаварыць = Як з кабылаю пацеры мовіць
  11. 31
    Какого черта — Якой хваробы = На ліха = На якога д'ябла
  12. 32
    Как перст — Як зязюлька = Як месячык у небе = Як таполя сярод поля = Як былінка ў полі = Як кол пры дарозе = Як той калок = Як пень = Як колас на ржышчы
  13. 33
    Как песку морского — Як зорак на небе = Як маку = Як пяску
  14. 34
    Как плешивому гребень — Як сляпому акуляры = Як сляпому люстра (люстэрка) = Як лысаму грэбень
  15. 35
    Как по маслу — Як з маслам = Бы маслам памазаў = Як на мазаных колах
  16. 36
    Как последнего лишился — Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як астатняе спёкшы = Як зямлю прадаўшы
  17. 37
    Как прошлогодннй снег — Як у мосце дзірка = Як бочка без абручоў = Як леташні снег на градах = Як солі ў вочы = Як солі да селядца = Як гнілы корань у роце
  18. 38
    Как резаный — Як зарэзаны = Як апантаны = Нібы з яго скуру лупілі = Як за язык пачэплены = Як на гвалт = Як на жывот
  19. 39
    Как с гуся вода — Ані ў знак = Як не лысы = І ні лыс Габрусь
  20. 40
    Как сквозь землю провалился — Прапаў як у процьму ўпаў = Як вадою разліўся = Як праз зямлю праваліўся = Як перуном спаліла = Прапаў і сонцам запаў

Паведаміць пра недакладнасьць