-
1
Обливаться (умываться) слезами — Свет тапіць = Слязьмі (слёзкамі, слёзачкамі) залівацца = Плакаць як бацьку (матку) пахаваўшы = Плакаць як матка па дзіцятку = Як бобам плакаць = Слёзы ручацца
-
2
Обломать рога — Рогі падпілаваць (спілаваць, урэзаць, падрэзаць) = Рогі прыцерці (уцяць, пазбіваць) = Рожкі зняць = Хвост уцяць
-
3
Ободрать (обчистить) как липку — Аблупіць (абабраць, абдзерці) як ліпку = Да жывога аблупіць = Ад пят да галавы абдзерці = Ні на семя ні на емя не пакінуць
-
4
О двух головах — Кароткія (кароткі) завароткі
-
5
Один на один — Сам-насам
-
6
Один-одинешенек — Адзін душою = Адзін-аднюткі (адзін-аднюсенькі) = Адзін-адзінюткі (адзін-адзінюсенькі) = Адзін-адненькі = Адзін-адным = Адным-адзініца = Сам сабою = Сам сабе = Усяе талакі - свае дзве рукі
-
7
Один черт — Адна трасца = Адна халера = Адна вяроўка = Адно шчасце = Адзін дабрыдзень = Не Гірша, дык чорт іншы = Ці пражаны, ці смажаны - усё адно
-
8
Одна лавочка — Адна хеўра = З адной хеўры
-
9
Одним духом — Чуй дух = Як слова мовіць (сказаць) = У адзін дух = Як слова вымавіць здалося
-
10
Одним махом — За адным скрыпам = За адным цягам = За адным свістам = За адным добрым днём = Адным скокам
-
11
Одним миром мазаны — Адзін чорт маляваў (намаляваў) = Адным грэбенем прычасаліся = Чэрці адной шэрсці
-
12
Одного поля ягоды — З аднаго гнязда птушкі = З аднаго балота чэрці = Адным возам па піва едуць = Каб павесіў, то адзін другога не пераважыць
-
13
Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць
-
14
Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць
-
15
Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком
-
16
Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць
-
17
Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся
-
18
Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць
-
19
Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці
-
20
Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык
На запыт знайшлося 38 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць