-
1
Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца
-
2
От всей души — Ад шчырае душы
-
3
От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер - кату па каўнер
-
4
Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла
-
5
От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары
-
6
Отколоть номер — Коніка выкінуць
-
7
От корки до корки — Ад дошчачкі да дошчачкі (ад дошкі да дошкі) = Ад вокладкі да вокладкі
-
8
Откуда ни возьмись — Ні адтуль ні адсюль = Ні стуль ні ссюль = Адкуль ні возьмецца = Скуль ні ўзяўся
-
9
Отмочить штуку — Штуку адпаліць (удзерці, укроіць, урэзаць, утнуць) = Штучку вытварыць
-
10
Отныне и до века — Ад веку і да веку = Пакуль свет (стаіць)
-
11
Отправить в мир иной — У царства нябеснае пусціць = На той свет загнаць (пусціць)
-
12
Отправиться на тот свет (к праотцам) — На той свет падацца (пайсці) = Да Бога пайсці = Да Абрагама на піва паехаць (пайсці) = Авечкі пасвіць да Абрагама пайсці = Са свету збыцца (збавіцца) = З гэтага свету зыйсці
-
13
Отрезанный ломоть — Адкрышаны бераг (край) = Адрэзаная луста (адкросная скіба) = За чужым парогам
-
14
От случая к случаю — Калі-нікалі = Сяды-тады (тады-сяды) = Гады ў рады = Мала калі = Іншым разам
-
15
Отсохни у меня язык — Каб мне язык адсох = Каб мне калом язык стаў (калі гэта няпраўда)
-
16
Отставной козы барабанщик — Пустога двара затычка = Да пустога хлява затычка = Ад пустой бочкі затычка = Ад пустой хаты затычка = Усадзіў (даў, зляпіў) Бог душу ні ў пень, ні ў грушу
-
17
От чистого сердца — Ад шчырага сэрца
На запыт знайшлося 17 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць