-
1
Глаза бы мои не смотрели — Брыдка глядзець = На вочы б не бачыць = Гадка пазіраць
-
2
Глазам своим не верить — Вачам веры не даваць
-
3
Глаз не сомкнуть — Вачэй (вока) не злажыць = І на волас не задрамаць = Ні на макавае зернейка не заснуць
-
4
Глас вопиющего в пустыне — Марны лямант
-
5
Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин) — Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен) = Абух абухом = Тупы як абух (як боўтка)
-
6
Гнуть свое — У сваю дуду дзьмуць = Сваё правіць (сваё права правіць) = На сваё наважваць = На свой капыл гнуць (рабіць)
-
7
Гнуться в дугу — Крукам гнуцца = Гнуцца як ангельскі цюцька
-
8
Гол как сокол — Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік) = Голы як стой = Гол як кол = Голы гальцом = Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае
-
9
Голова садовая — Галава малінавая = Галава капусцяная
-
10
Гоняться за двумя зайцами — На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвосг трымаць = Два зайцы гнаць
-
11
Горе луковое — Гора чубатае = Згарода няшчасная = Няздара нейкая
-
12
Гори синим огнем — Гары яно гарам = А няхай яно дымам возьмецца = Хай яго агні высмаляць = Хай яно перуном (пылам) пойдзе = Няхай тут усё дымам сядзе = Каб яно дагары з дымам пайшло = Бадай ты без агню згарэў = А няхай ты згары = Каб ты ўпапялеў = Каб цябе агонь спаліў = Агнём цябе запалі
-
13
Груши околачивать — Вуглы абціраць = Мухі лавіць = Па завуголлі туляцца
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць