-
1
Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць
-
2
Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць = Абрыднуць
-
3
Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца
-
4
На вид — З выгляду = На пагляд = Наспазор = Пазорам
-
5
На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу
-
6
На днях — Гэтымі днямі = Надоечы
-
7
Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як горкая цыбуліна (як горкі яблык) = Абрыднуць як рыба гнілая = За горкую ягаду ўпекціся = Спрыкрыцца як ваўкалака = Стаць горкім як чэмер = Хоць махалам гані
-
8
Надувать (дуть) в уши — Да вушэй даводзіць (прыносіць) = Вязелле гнуць = Мак зялёны трэсці
-
9
Надулся как индюк — Надзьмуўся як сыч (як сава, як цецярук, як сурмач) = Нахохліўся (надзьмуўся) як індык = Натапырыўся як вожык (як верабей)
-
10
Надулся как мышь на крупу — Скрывіўся як серада на пятніцу = Надзьмуўся як вош на мароз = Надзьмуўся як кавальскі мех = Надзьмуўся як жаба на карчы (на купіне)
-
11
Надуть губы — Губы (губу) закапыліць = Лупы наставіць = Грыбы надзьмуць = Дзьмецца як не парвецца
-
12
На закате дней — На схіле веку (жыцця)
-
13
Найти рукавицы за поясом — За лаваю сякеру знайсці = У зубах люльку (піпку) знайсці
-
14
На каждом шагу (всюду) — Што ні крок
-
15
На камне голову прокормит — Такі і на камені разрасцецца = Пройдзе поле і ног не наколе = Гэты Яўхім і з вады вылезе сухім
-
16
На кой черт — На чорта = На ліха = На халеру = На няшчасце = На пярун
-
17
На корню — На пні
-
18
На кривой (на козе) не объедешь — На лапці не аб'ехаць = не дасць сябе за вус закруціць = І ў ступе таўкачом не трапіш = не абдурыш
-
19
Накрыть стол — На стол сабраць (даць)
-
20
Нализаться как свинья — Набрацца як жаба твані (мулу, гразі) = Набрацца як свіння гразі (брагі) = Насцябацца (упіцца) як свіння (як вяпрук) = Каваную свінку купіць
На запыт знайшлося 125 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць