На запыт знайшлося 125 артыкулаў

  1. 41
    На худой конец — На благі канец = У найгоршым разе
  2. 42
    На чем свет стоит — Кляне, аж трава вяне = Аж вантробы выварочвае = Лае як рэпу грызе
  3. 43
    Наша взяла — Наша ўзяло
  4. 44
    На языке реку переедет — Жаба на языку не спячэцца = На языку нічога (нічогачка) не замерзне = Сем сабак не абрэша (не перабрэша)
  5. 45
    Не было печали — Вось ліха = Не меў клопату
  6. 46
    Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана
  7. 47
    Не в духе — Не ў гуморы
  8. 48
    Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = не бяды
  9. 49
    Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну
  10. 50
    Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як сваё вуха = Убачыць як свіння неба
  11. 51
    Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго
  12. 52
    Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала
  13. 53
    Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць
  14. 54
    Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць
  15. 55
    Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ
  16. 56
    Недалеко ходить за примером — Прыклалу шукаць недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае
  17. 57
    Не к добру — Не на добрае
  18. 58
    Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол
  19. 59
    Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На задніч дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута
  20. 60
    Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены

Паведаміць пра недакладнасьць