-
21
Наломать бока — Бакі намуляць (намацаць) = Рэбры памацаць = Кіем рзбры памацаць = У косці даць (усыпаць, увярнуць)
-
22
На мякине не проведешь — На мякіне не падманіш, (не зловіш) = І ў рэшаце не зловіш
-
23
Намять холку (нанести побои) — У каршэнь даць (наўскладаць, налажыць) = Кухталя (кухталёў) даць = Грымака даць = Штурханоў надаваць = Па грыбах (па губах) даць
-
24
На ночь глядя — Проці ночы
-
25
На один покрой — На адзін капыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць = На адзін лад
-
26
На первый случай — На першы абыходак
-
27
На первых порах — На першую пару = Напачатку
-
28
На перепутье — На раздарожжы = На ростанях = На крыжаванай (крыжавой) дарозе = На крыжавых пуцінах (дарогах) = На расходных дарогах
-
29
Напиться в дымину — Набрацца (насцябацца) як павук = Набрацца як Марцін за рубля (як Марцін мыла)
-
30
На пороге жизни — Перад сваім векам
-
31
На радостях — З радасці
-
32
Нарезаться в стельку — Напіцца (набрацца) як зямля = Набрацца як бэля (бэйля) = Да божай моцы напіцца = Чары набрацца
-
33
Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае
-
34
На седьмой небе (быть) — Рай адамкнуўся (адчыніўся) = На неба ўзлезці = Як на сто коней сеў
-
35
Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць, дастаць, згледзець, схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць, сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць
-
36
На скорую руку — На хапок (на хапка) = На гарачыя губы (узяцца) = Прыхапкам
-
37
На смертном одре — На божай пасцелі = На божай дарозе
-
38
На сносях — На пары = На часах = На россыпу = На выліўках
-
39
Натянуть (наставить, наклеить) нос (одурачить) — У хадакі абуць = Боты падшыць = У пасталы (у лапці) абуць = Лапці падплесці = На ўсе чатыры нагі падкаваць = У дурні пашыць
-
40
На ходу подметки рвет — З-пад сучкі яйка ўкрадзе = І з-пад гадзіны яйкі выбера = Усе яйкі з-пад яшчаркі падастае = Стаячаму лапці падпляце = З-пад бягучага каня падковы адрывае
На запыт знайшлося 125 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць