На запыт знайшлося 125 артыкулаў

  1. 101
    Ни за что ни про что — За няма што = Без дай прычыны = Без дай рацы = Ці ёсць за што ці няма за што = Задарма
  2. 102
    Ни кожи ни рожи — Ні з стану ні з твару = Ні з гловы ні з мовы = Ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець = Хоць аброць кладзі на морду
  3. 103
    Ни кола ни двора — Ні хаты ні лапаты = Ні хаткі ні градкі = Ні вала ні кала = Ні плоту ні азяроду = Ні курчаці ні парасяці = Ні ў лесе ні ў небе = Ні цюк ні чым чагенька = Ні чым чаго (чагенька)
  4. 104
    Ни к селу ни к городу — Ні да печы ні да рэчы = Ні да рады ні да звады = Ні ў тры ні ў два (згарадзіць) = Ні два ні паўтара = Ні з пушчы ні з поля
  5. 105
    Ни мычит ни телится — Ні трэ ні мне = Ні кус ні плешча
  6. 106
    Ни на волос — Ні каліва (ні каліўца) = Ні на макавае зярнятка = Ні на макулінку (макуліначку) = Ні на волас
  7. 107
    Ни на грош — Як у рэшаце вады = Як у жабрака грошай = Ні знаку = Ні крышкі (ні крышачкі)
  8. 108
    Ни на капельку — Ні крышачкі ні кропелькі = Ні на панюх табакі = Ні-ні, ні крышачкі
  9. 109
    Ни на малость — Ні на сіні пазногаць (кепаць) = Ані звання = Ні на трошкі (трошачкі)
  10. 110
    Ни на синь-порох — Ні пораху ні сіняга
  11. 111
    Ни ответа ни привета — Ні чуткі ні почуткі = І вочуткі не чуваць = І чуткі не чулі = І почуту няма = Ні адзыву ні адрыгу
  12. 112
    Ни охнуть ни вздохнуть — Ні дыхнуць ні зіпнуць = Хоць душу навязвай = Хоць ты сеўшы плач
  13. 113
    Ни пуха ни пера — Ляшчы ды акуні = Лаўцу з аўцу, братка = Дай жа, Божа, нашаму лаўцу з аўцу = Дай, Божа, каб было ўсё гожа
  14. 114
    Ни пуха ни пера - К черту — Рыбна вам - Хоць не рыбна, затое юшна
  15. 115
    Ни рыба ни мясо — Ні лой ні масла = Ні лой ні мяса, горай дурня Апанаса = Ні пражаны ні смажаны = Ні печаны ні вараны = Ні з мяса ні з пер'я = Ні ладу ні складу
  16. 116
    Ни свет ни заря — Яшчэ й на дзень не займала = З цёмнага рана
  17. 117
    Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула
  18. 118
    Ни с того ни с сего — Без нічога ніякага = Без нічога ніякага, без нічога нічагісенька = Ні села ні пала = Ні села ні пала, дай бабе (баба) сала = Ні села ні пала, давай, котка, сала = З дабрамеру
  19. 119
    Ни сюда ни туда — Ні сюдою ні тудою = Ні сюды ні туды, мае мілыя дуды = Ні сюды Мікіта ні туды Мікіта
  20. 120
    Ничего себе — Нішто сабе = Дарма сабе

Паведаміць пра недакладнасьць