-
1
Ставить во главу угла — У аснову класці (браць)
-
2
Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць)
-
3
Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць
-
4
Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць)
-
5
Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць)
-
6
Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая
-
7
Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня
-
8
Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары
-
9
Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі
-
10
Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле
-
11
Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць
-
12
Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць
-
13
Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець)
-
14
Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць
-
15
Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў)
-
16
Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот
-
17
Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць)
-
18
Строить на песке — На лёдзе хату будаваць
На запыт знайшлося 18 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць