На запыт знайшлося 96 артыкулаў

  1. 61
    Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць
  2. 62
    Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець
  3. 63
    Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць
  4. 64
    Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме
  5. 65
    Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася
  6. 66
    Спасения (спасу) нет — Няма рады = Няма ратунку (паратунку) = Рады (радачкі) не даць
  7. 67
    Спасть с тела — У целе ўпасці = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць = Бокі ўвабраць = У смык вырабіцца = Вуды падцягнуць = Перапасціся як мядзведжая лапа = Стаць як матавіла = Зрабіцца як хорт (як скабардзіна) = На ірху вырабіцца = Злядашчаць
  8. 68
    С полуслова — З аднаго ківа
  9. 69
    Спустить шкуру — У скуру зжарыць = Сем шкур здзерці (зняць, сагнаць) = На горкі яблык збіць = У кіслы яблык сцерці = На порхаўку збіць = Жыўцу дастаць = На штукі пасекчы
  10. 70
    Сравнил божий дар с яичницей — Прыраўняў свінню к каню = Прыраўняў казулю да зязюлі = Прыраўнавалі Бога да лапця
  11. 71
    С рассвета до темна — Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання
  12. 72
    Ставить во главу угла — У аснову класці (браць)
  13. 73
    Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць)
  14. 74
    Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць
  15. 75
    Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць)
  16. 76
    Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць)
  17. 77
    Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая
  18. 78
    Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня
  19. 79
    Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары
  20. 80
    Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі

Паведаміць пра недакладнасьць