-
21
развіднецца, развіднець; вывіднець, разднець, уднець (разм.)
-
22
развіццё, рост; росквіт, расцвітанне (выс.); поступ, разгортванне, станаўленне, прагрэс (кніжн.)
-
23
развявацца, лунаць
-
24
разгалісты, разгаты, разлапісты, разложысты, разлогі, раскідзісты, развіслы, расахаты
-
25
раздарожжа, скрыжаванне, развіліна, развілак, развілка, ростань; перасек, разбежак (разм.) □ крыжавыя дарогі, крыжавыя пуціны
-
26
разлік; разрахунак (разм.)
-
27
размах, разгон, разбег, разбежнасць; узлёт, імпэт (перан.)
-
28
размоўца, суразмоўнік, субяседнік
-
29
размяжоўваць, падзяляць
-
30
разнастайнасць; багацце (перан.)
-
31
разумнік, разумны, мудрэц
-
32
разявака, разява, размазня, расцяпа, цюхцяй, целяпень, целяпей; цяцера, варона (перан., разм.)
-
33
рай; неба, эдэм (перан.) □ царства нябеснае
-
34
рамеснік, саматужнік
-
35
ранейшы, былы, мінулы, колішні, даўні, даўнейшы, тагачасны, стары; учарашні (перан.)
-
36
расклад, распарадак, графік, рэгламент
-
37
расліна; культура (спец.)
-
38
расліннасць, флора □ раслінны свет
-
39
расол / рыбны: лёк
-
40
распагоджвацца, выпагоджвацца, праясняцца
На запыт знайшлося 54 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць