На запыт знайшлося 136 артыкулаў

  1. 41
    заняцца □ зачапіць рукі
  2. 42
    запалка; сернік, сярнічка (уст.)
  3. 43
    запарушыць, зацерушыць, зацерусіць, засыпаць
  4. 44
    запас, прыпас, рэзерв, фонд; рэсурсы (мн.); багаж, арсенал (перан.)
  5. 45
    запатрабаваць; заламаць, загарадзіць (разм.)
  6. 46
    запіска; паперка, пісулька, цыдулка, цыдулька (разм.) / у заходнебеларускіх палітзняволеных: грыпс
  7. 47
    заплакаць, расплакацца, праслязіцца, хліпнуць, усхліпнуць; загаласіць, зараўці, разраўціся (разм.) □ заліцца слязьмі, пусціць слязу, ураніць слязу, даць волю слязам, не ўтрымаць слязы
  8. 48
    заплеснець, зацвісці
  9. 49
    запомніцца □ урэзацца ў памяць, урэзацца ў памяці, запасці ў памяць, астацца ў памяці, застацца ў памяці, пакінуць след у памяці, асесці ў памяці, улезці ў памяць, упіцца ў памяць, запасці ў душу
  10. 50
    запомніць, не забыць □ зарубіць на носе
  11. 51
    запрашаць, прасіць, клікаць, заклікаць, зваць, зазываць, гукаць
  12. 52
    запрашэнне; запросіны (разм., мн.)
  13. 53
    запяваць, заводзіць, зацягваць
  14. 54
    зараза, пошасць, эпідэмія; мор, паморак, памор (уст.)
  15. 55
    заразіцца, набрацца
  16. 56
    засаўка; заскак (абл.)
  17. 57
    засек; сусек, аруд (абл.)
  18. 58
    засесці, захраснуць
  19. 59
    засланяць, закрываць, заступаць, загароджваць, засцілаць, затульваць, затуляць, захшаць; засціць (разм.)
  20. 60
    застаронак; застаронне, старана (абл.)

Паведаміць пра недакладнасьць