 |
На ваш запыт знойдзены 163 артыкулы
-
лабруска — дзікі вінаград
-
лава — судовы орган па крымінальных справах у гарадах з магдэбургскім правам
-
лавный (суд) — следчы суд
-
лавра — манастыр
-
лавъникъ —
1. службовая асоба ў вёсках, якая выконвала функцыі па ахове парадку;
2. прысяжны засядацель у войтаўска-лаўніцкім судзе магістрата
-
лагвица —
1. пасудзіна, чаша;
2. падатак
-
лагунъ — бочка
-
лада — муж
-
ладовница — парахавы склеп
-
ладунокъ (лядунокъ) — груз, запас
-
лазбень — прыстасаванне для падгляду борцей
-
лазоръ — светла-сіняя фарба
-
лазукъ (лазуччикъ) —
1. валацуга;
2. шпіён
-
лазуцство — бадзяжніцтва, валацужніцтва
-
лайно — нечыстоты, адкіды, гной
-
лакнути — прагна жадаць
-
лакотникъ — абжора
-
лакотъ (локоть) — мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м
-
лама — шаўковая тканіна
-
ланвойтъ (лентвойтъ) — памочнік войта
|
 |