 |
На ваш запыт знойдзены 467 артыкулаў
-
кабакъ (кобакъ) — пітны дом
-
кабала (кобала) —
1. залежнасць, няволя;
2. пазыковае абавязацельства
-
кабатъ —
I (кобатъ) кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў
II калодкі арыштанцкія
-
кавалеръ —
I дваранін, шляхціц
II ваеннае збудаванне, бастыён
-
кавалкаторъ — чалавек, які аб'язджае коней, барэйтар
-
каваръ — каварства, вераломства
-
каверъ (кавиаръ, кавиоръ, кавяръ) — ікра
-
каганецъ —
I каганец, масляная лямпа
II аброць
-
каденция — судовае пасяджэнне
-
кадера — доўгі прамы меч
-
кадовбъ — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны
-
кадукъ —
1. падучая хвароба;
2. вымарачная маёмасць (без наследнікаў), якая пераходзіла ў распараджэнне караля або вялікага князя;
приходити (прийти, спасти) кадукомъ — (пра маёмасць) дастацца каму-н. з-за адсутнасці наследнікаў
-
кадь —
1. вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі для захоўвання розных прадуктаў;
2. бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў;
3. мера вадкасці
-
каженикъ (кажникъ) — скапец
-
казалница — амбон, прапаведніцкая кафедра
-
казанецъ — медны кацялок
-
казати —
1. казаць, гаварыць;
казати веру — прапаведаваць;
2. загадваць, распараджацца;
3. паказваць, сведчыць
-
казенный — які належыць казне;
казенный дворъ — сховішча казённай маёмасці
-
казиродство (козиродство) — кровазмяшэнне
-
казити —
1. парушаць; псаваць;
2. даводзіць да галечы;
3. нішчыць, руйнаваць, разбураць; забіваць, знішчаць
|
 |