На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 61
    каноникъ (кановникъ) — канонік, саборны свяшчэннік у каталіцкай царкве
  2. 62
    канониста — знаўца кананічнага права
  3. 63
    канцелеровая — жонка канцлера
  4. 64
    канцеляръ — чыноўнік пры высокай урадавай асобе
  5. 65
    канцелярыста — канцылярыст
  6. 66
    канцлеръ — кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, які выконваў таксама функцыі міністра ўнутраных і замежных спраў
  7. 67
    канцлерына — дачка канцлера
  8. 68
    канчукъ (кончукъ) — раменны бізун
  9. 69
    капалинъ (капалынъ) — шлем
  10. 70
    капаръ (капоръ)
    1. прыстасаванне для забівання паляў;
    2. палена
  11. 71
    капелянъ (капалянъ, капеланъ) — ксёндз, які загадвае капліцай
  12. 72
    капитула (копитула) — калегія духоўных асоб пры епіскапскай кафедры
  13. 73
    капланецъ — малады ксёндз
  14. 74
    капланъ (копланъ, каплонъ) — каталіцкі свяшчэннік
  15. 75
    капница — памяшканне, дзе тапілі воск
  16. 76
    каптуръ
    I (коптуръ)
    1. цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам;
    2. манаскі галаўны ўбор
    II юрысдыкцыя ў перыяд міжцарства
  17. 77
    капщизна (кобщизна, копщызна, капщина, капь) — пошліна ад продажу спіртных напіткаў
  18. 78
    каразыя (каражыя, каразея) — гатунак тоўстай суконнай тканіны
  19. 79
    карайманъ (корайманъ, караймонь, каракмань) — мера мёду
  20. 80
    каракуля — жалезныя вілы

Паведаміць пра недакладнасьць