 |
На ваш запыт знойдзены 22 артыкулы
-
халупникъ — малазямельны ці беззямельны селянін у Беларусі ў 16-19 ст.
-
хандокгий (хендогий, хондокгий) — ахайны, чысты
-
харунжый (хорунжий) — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім;
харунжый дворный — хавальнік сцяга пры вялікім князю, камандзір велікакняжацкага атрада дваран;
харунжый земский — хавальнік дзяржаўнага сцяга, знаходзіўся ў войску пры гетмане;
харунжый поветовый — хавальнік павятовага сцяга, вёў улік і мабілізацыю шляхты і баяр; сачыў за станам іх узбраення
-
хвалца — прыхільнік; той, хто ўсхваляе
-
хвиятися (хвеятися, фиятися) — вагацца, хістацца
-
хелпитися — выхваляцца
-
хиба часц., прыназ. — хіба, няўжо, толькі
-
хибити (хыбити) — мінуць, прамінуць
-
хитлевати — крывадушнічаць
-
хитляность — крывадушша
-
хлюба (хлуба) — гонар, слава, хвальба
-
хмельникъ (хмелище) — месца, дзе расце хмель
-
хороба (фороба) — хвароба
-
хоровати — хварэць
-
хортъ — паляўнічы сабака
-
хоругва, хороговь (хоронговъ, короговъ) —
1. баявы сцяг падраздзяленняў войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы;
2. падраздзяленне кавалерыі
-
хорый (хорий, форый) — хворы
-
хоть (хуть) наз. — жаданне, ахвота
-
хронографъ — летапісец
-
хтивый — прагны
|
 |