-
1
мавръ — негр
-
2
магистратъ — выбарны адміністрацыйны і судовы орган у гарадах, якія мелі магдэбургскае права
-
3
маестатъ —
1. велічнасць, вялікасць;
2. трон;
3. каралеўская пячатка;
4. урадавы дакумент -
4
маетность — маёмасць
-
5
макгерка — мужчынская шапка вугорскага крою, упрыгожаная пер'ем
-
6
маковица — купал, верх
-
7
макула (макуля) —
1. загана; недахоп;
2. рана, удар -
8
малдрикъ (мандрикъ) — гатунак сыра
-
9
малженство —
1. шлюб, шлюбнае жыццё;
2. муж і жонка -
10
малжонка — жонка
-
11
малжонокъ (малжонецъ) — муж
-
12
малигна — ліхаманка
-
13
малмазыя — віно салодкага гатунку
-
14
малногранатъ — гатунак віна
-
15
маломъ прысл. — ледзь, амаль што
-
16
маляръ — жывапісец
-
17
мамратъ —
1. уласнаручны запіс з пячаткай і подпісамі сведак;
2. пергаментны ліст для складання дакумента -
18
мандатъ — пісьмовая позва ў суд ад імя велікакняжацкай канцылярыі
-
19
манеля — бранзалет
-
20
мановецъ — аб'езд, абход, аб'езджая дарога
На запыт знайшоўся 151 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць