 |
На ваш запыт знойдзены 33 артыкулы
-
цалеръ (цалюръ) — драўляны брус
-
цаля — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыкладна шырыні пальца
-
цапа — цвёрдая шкура
-
цатка — упрыгожанне ў выглядзе бляшкі, падвескі да рамня
-
цвилихъ (твилихъ) — палатно, тканае ў дзве столкі
-
цвичати — навучаць, удасканальваць
-
цвиченье (цвичэне) —
1. навучанне;
2. дасведчанасць;
3. вучэнне
-
цеберъ —
1. цэбар;
2. адзінка вымярэння вадкасці
-
цевка —
1. косць у ніжняй частцы канечнасці;
2. маток нітак;
3. мера залатых нітак
-
цедула (цадула, цидула) —
1. скрутак;
2. дакумент; запіс судовага рашэння
-
цекавза — турма
-
цекляръ — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая займалася вышукам і затрыманнем злачынцаў
-
цело (целе) прысл. — усё цалкам, поўнасцю
-
целья — келья
-
центнеръ — асноўная адзінка вагі ў сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага пры аптовым гандлі металам, роўная беркаўцу (74,96 кг)
-
цепликъ (цапликъ) — стужка
-
цессия — уступка
-
цехмистръ — старшыня аб'яднання рамеснікаў (цэха)
-
цехъ —
I (цеха)
1. прыкмета, рыса;
2. метка, кляймо
II аб'яднанне рамеснікаў адной ці некалькіх блізкіх прафесій для вытворчасці, збыту сваёй прадукцыі, а таксама для абароны ад самавольства феадалаў
-
цимбалъ — званок (у гадзінніку)
|
 |