-
1
кгалонзка (галонзка) — галінка
-
2
кгалясъ (галясъ) — чарнільны арэшак
-
3
кгамаинъ —
1. гатунак аксаміту;
2. каштоўны камень -
4
кгамратка — распусніца
-
5
кгамратства — распуста
-
6
кгарловый (гарловый) — зроблены з шыйных частак футра пушных звяроў
-
7
кгарло (кгардло) — горла;
досведчить деспекту на кгардле — пакараць зневажальніка смерцю;
запечатовати гарломъ — клясціся жыццём -
8
кгармистръ — старшы рыбак
-
9
кгарнекъ (гарнекъ) —
1. пасудзіна для прыгатавання і захоўвання вадкіх і сыпкіх страў;
2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (3,28 л);
3. пасудзіна ёмістасцю ў 1 гарнец -
10
кгауръ (кауръ, гауръ) — гяур (пагардлівая назва іншаверца ў магаметан)
-
11
кгачи (гачи) — штаны, нагавіцы
-
12
кгвалтити (гвалтити, квалтити) —
1. гвалціць, сілай дамагацца чаго-н.; здзекавацца;
2. парушаць агульнапрынятыя прававыя ці маральна-этычныя нормы -
13
кгвалтовность —
1. раптоўнасць;
2. сіла, моц -
14
кгвалтъ (гвалтъ, квалдъ) —
1. гвалт, насілле; беззаконны напад на каго-н. або захоп чужой маёмасці;
квалтъ домовый — узброены напад на чый-н. дом;
2. прымус, уціск, прыгнёт;
3. прымушэнне жанчыны да палавога акта сілай;
4. штраф, грашовая плата за ўчынены гвалт;
5. сялянская і мяшчанская павіннасць, згодна з якой усе працаздольныя сяляне або мяшчане абавязаны былі з'яўляцца на работу туды, куды ім загадаюць;
гвалтъ гребильный — павіннасць працаваць на пабудове і ўмацаванні грэблі;
6. моц, сіла;
7. мноства, вялікая колькасць;
8. крык, лямант, шум -
15
кгвардыкгардыя (гвардыгардыя) — памяшканне для ваеннага каравула
-
16
кгвардыянъ (гвардыянъ, кгардыянъ) — настаяцель манастыра
-
17
кгваръ — сімвалічны жэст, якім ісцец перад судом даваў адказчыку гарантыю ў тым, што не зменіць зместу сваёй скаргі;
забечи гваромъ — напомніць істцу пра ўчынены ім акт гвару -
18
кгвихтъ (кгвинтъ) — гіра для вагі
-
19
кгволи (гволи, кволи) прыназ. —
1. згодна з чыёй-н. воляй, інтарэсамі, схільнасцямі;
2. для, дзеля;
3. з-за, з прычыны -
20
кгвяздаръ — астраном
На запыт знайшлося 54 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць