На запыт знайшлося 18 артыкулаў

  1. 1
    квадрагена — саракадзённая адтэрміноўка
  2. 2
    квадрантъ — назва старажытнарымскай меднай манеты
  3. 3
    квадровати — апавядаць
  4. 4
    квапитися
    1. квапіцца, пасягаць, імкнуцца;
    2. спяшацца
  5. 5
    квапливе прысл. — спешна
  6. 6
    кварта
    1. металічны кубак для піцця;
    2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (0,7 л);
    3. чацвёртая частка даходаў з каралеўскіх зямель, прызначаная на ўтрыманне рэгулярнай арміі
  7. 7
    квасъ
    1. кіслы напітак; хлебны квас;
    2. адвар траў для мыцця ў лазні;
    3. закваска, дрожджы;
    4. кіслата, кіслы смак;
    5. перан. аснова граху, няпраўды, злосці;
    ˜ квасъ фарысейскі — крывадушнае вучэнне фарысеяў
  8. 8
    кватера
    1. квадратная або прамавугольная шыба;
    2. квадрат, роўная чатырохвугольная плошча, дзялянка;
    3. кватэра
  9. 9
    кватерникъ — кватар'ер, кватэрмайстар
  10. 10
    квестия (квестыя)
    1. пытанне, праблема;
    2. допыт з катаваннем
  11. 11
    квестъ — прыбытак
  12. 12
    квинтиль — ліпень
  13. 13
    квитне прысл. — урачыста
  14. 14
    квитнути
    1. распускацца, расцвітаць;
    2. развівацца, працвітаць, жыць у дастатку;
    3. славіцца, дасягаць росквіту, прыгажэць
  15. 15
    квитовати — пацвярджаць атрыманне чаго-н.; прыпыняць дзеянне чаго-н.; вызваляць ад чаго-н.
  16. 16
    квитъ
    I дакумент (квіток, ліст, завяшчанне, распараджэнне, распіска і інш.)
    II
    1. кветка;
    2. краса, росквіт
  17. 17
    квиченье — енк, стогн
  18. 18
    квота
    1. пошліна, даход ад чаго-н.; працэнт, які атрымліваецца крэдыторам з даўжніка;
    2. дата

Паведаміць пра недакладнасьць