На запыт знайшлося 583 артыкулы

  1. 361
    право
    1. сістэма абавязковых сацыяльных нормаў, якія вызначаліся і ахоўваліся дзяржавай;
    2. магчымасць дзейнічаць або карыстацца чым-н.; свабода, гарантаваная законам;
    3. суд, судаводства
  2. 362
    правоватися — кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону
  3. 363
    право горячее — крымінальнае злачынства, з моманту ўчынення якога не прайшло 1 год і 6 тыдняў
  4. 364
    правомъ поконати — даказаць віну ў судовым парадку
  5. 365
    право писаное — закон
  6. 366
    право посполитое — звод законаў або пастаноў, якія паўсямесна датычацца ўсіх жыхароў
  7. 367
    право прироженое — права па нараджэнню
  8. 368
    право слушное
    1. дакладны закон, правільны;
    2. абгрунтаваны доказ
  9. 369
    прадникъ — гультай
  10. 370
    прадся (предся) зл. — хоць, усё ж, аднак
  11. 371
    празный — свабодны, парожні, пусты
  12. 372
    практыка
    1. падкопы, інтрыга;
    2. прароцтва, прадказанне
  13. 373
    прапоръ — сцяг, харугва
  14. 374
    прати — мыць, біць пранікам бялізну
  15. 375
    прашати — прасіць дазволу
  16. 376
    пре зл. — для, за
  17. 377
    пребы зл. — на працягу
  18. 378
    превага — вялікае і цяжкае пачынанне
  19. 379
    превзложение — вялікасць, важнасць
  20. 380
    превротный — двудушны, каварны, вераломны

Паведаміць пра недакладнасьць