-
561
пудъ — назва адзінкі для вымярэння мёду, воску, металаў і інш., велічыня якой вагалася ад 15 да 18,7 кг
-
562
пуздро — скрынка
-
563
пуклеръ (фуклеръ, куплеръ) — шчыт
-
564
пукли мн. — металічныя закругленыя бляшкі на абкладах царкоўных кніг; буклі
-
565
пулсъ (пулсо, фулсо) — пульс, сэрцабіццё
-
566
пусилиско — рэмень ад сядла
-
567
пустая вдова (жона) — бяздзетная жанчына
-
568
пустая рука — асоба, якая не мае законных спадчыннікаў
-
569
пустизна — спадчына
-
570
пустовщина — незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі
-
571
путный слуга —
1. слуга пры каралеўскім двары;
2. чыноўнік, які выконваў розныя даручэнні -
572
путь —
1. паход;
2. дарога -
573
пуховый — неправеяны, неачышчаны (пра збожжа)
-
574
пуча — насякомае, конік
-
575
пущий — жвавы, руплівы
-
576
пысокъ — дзюба (у птушкі)
-
577
пышнитися — фанабэрыцца, ганарыцца
-
578
пястка — рукаўчыкі
-
579
пята — месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі
-
580
пятеракий — пяці відаў, пяцівідавы
На запыт знайшлося 583 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць