-
41
себры — назва людзей у Вялікім Княстве Літоўскім, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш.
-
42
севня (севальня) —
1. пасудзіна;
2. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў -
43
седиция — паўстанне
-
44
седлиско — жыллё, памяшканне
-
45
сеймъ (соймъ, сэймъ) — сейм
-
46
сейтъ — татарскі саноўнік
-
47
секвестръ (секвестъ) — часовае затрыманне асобы для высвятлення пытанняў, звязаных з вядзеннем пэўнай судовай справы
-
48
секъ (ссекъ) — адзінка колькасці мяса
-
49
селико — столькі
-
50
семо — сюды
-
51
семпъ — арол, сцярвятнік
-
52
сеннакъ — пуня, адрына
-
53
септена — індульгенцыя, грамата аб вызваленні ад грахоў на сем дзён
-
54
сераль — рэзідэнцыя султана
-
55
сервета — абрус, настольнік
-
56
сервитутъ — абмежаванае права карыстання чужой маёмасцю
-
57
серебщизна (серебщина) — грашовы падатак серабром
-
58
сермяга — род сялянскай вопраткі
-
59
серпентына — крывая шабля
-
60
сестранка — пляменніца, дачка сястры
На запыт знайшлося 289 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць