-
21
стая — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 80 м
-
22
стежеры (стожары) — насціл пад стогам сена
-
23
стена — мяжа
-
24
стень — здань, прывід; падабенства, вобраз
-
25
степень — парог, лесвіца
-
26
стодола — карчма, стадола
-
27
стодольникъ — трымальнік стадолы, карчмы; карчміт
-
28
столецъ (вдовий) — шасцімесячны тэрмін пасля смерці мужа, калі ўдава магла выйсці зноў замуж (інакш яна страчвала плату за пасаг ад мужа)
-
29
столмахъ — сталяр, карэтнік
-
30
стольникъ —
1. прыдворная службовая асоба, якая адказвала за сервіроўку стала вялікага князя;
2. ганаровы тытул, што надаваўся знатным феадалам і шляхце -
31
стонути — патануць, утапіцца
-
32
стопа — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 32,5 см
-
33
стопень — ступень, этап
-
34
сторожовщизна — плата за ахоўніцкую павіннасць
-
35
сторона:
сторона болючая — ісцец; той, хто пацярпеў;
сторона ображеная — ісцец, жалобнік;
сторона отпорная — назва адказчыка пры разглядзе судовай справы;
сторона поводовая — ініцыятар судовага разбору справы;
сторона позваная — адказчык у судовым працэсе -
36
стоять стязи у знач. — стаяць вайсковыя атрады
-
37
страта права — пройгрыш судовай справы
-
38
страхаръ (стрехаръ) — майстар, які крыў стрэхі; страхар
-
39
стреленье (стрельбище) — адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60-80 м; выстрал
-
40
стрещи — сцерагчы, вартаваць
На запыт знайшлося 55 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць