На запыт знайшлося 648 артыкулаў

  1. 81
    вендлый — вялены
  2. 82
    вендровати — вандраваць, падарожнічаць
  3. 83
    венеровати — паважаць, шанаваць
  4. 84
    венечникъ — венцаносец
  5. 85
    венияминъ — патомак Веніяміна - аднаго з міфічных роданачальнікаў жыдоўскіх плямёнаў
  6. 86
    вено
    1. пасаг;
    2. сродкі для забеспячэння адзінокіх жанчын (адпаведна кошту пасагу);
    3. выкуп, які даваў жаніх за нявесту;
    4. перан. багацце, узнагарода
  7. 87
    венусъ
    1. Венера (багіня);
    2. Венера (планета);
    3. пачуццёвасць, палавыя зносіны
  8. 88
    венцъ
    I зл. такім чынам
    II прысл. больш, толькі
  9. 89
    веня — галінка, адростак, адгалінаванне
  10. 90
    вепровщина — феадальная павіннасць, звязаная з нарыхтоўкай і пастаўкай свініны
  11. 91
    вервъ — вяроўка
  12. 92
    верга — посах, жазло
  13. 93
    вергати
    1. кідаць;
    2. перан. бушаваць;
    3. сцвярджаць
  14. 94
    вердунокъ — манета, чвэрць грыўні
  15. 95
    вере прысл. — сапраўды, на самай справе
  16. 96
    верезубъ — зубатка (рыба)
  17. 97
    верескъ — лямант, віск, скавытанне
  18. 98
    верея
    1. слуп, да якога мацуюцца створкі варот;
    2. брама, вароты
  19. 99
    верженье — пасудзіна, прыстасаваная для гульні ў косці
  20. 100
    верзти — кінуць

Паведаміць пра недакладнасьць