На запыт знайшлося 99 артыкулаў

  1. 61
    деревничий — службовая асоба, якая загадвала справамі вёскі
  2. 62
    деревянка — драўляная пасудзіна
  3. 63
    дерефикация — вызначэнне
  4. 64
    державца
    1. уладальнік, адміністратар;
    2. правіцель, валадар
  5. 65
    державчиная — жонка або ўдава державцы
  6. 66
    дерокговати — абмяжоўваць, змяняць, адхіляць
  7. 67
    десетерицею прысл. — у дзесяць разоў
  8. 68
    десетилнитство — акруга ў епархіі
  9. 69
    десница
    1. правая рука;
    2. правы бок;
    3. сімвал улады, магутнасці
  10. 70
    деспектовати — абражаць, зневажаць, крыўдзіць
  11. 71
    деспектъ — здзек, абраза, крыўда
  12. 72
    десперацыя — адчай, роспач
  13. 73
    десперовати — адчайвацца, падаць духам
  14. 74
    деспотъ — правіцель, валадар
  15. 75
    дестинованый — назначаны, прызначаны
  16. 76
    десятерако прысл. — у дзесяці варыянтах
  17. 77
    десятилникъ — службовая асоба, якая ведала акругай у епархіі; зборшчык падаткаў (дзесяціны)
  18. 78
    десятинница — мера сыпкіх рэчываў
  19. 79
    десятникъ
    I службовая асоба, у веданні якой знаходзілася дзесяць чалавек
    II дробная манета
  20. 80
    десятословие — дзесяць запаветаў, дадзеных праз прарока Майсея

Паведаміць пра недакладнасьць