1 еўнух, -а, мн. -і, -аў, м. Кастрыраваны слуга пры гарэме. 2 еўрабачанне, -я, н. Міжнародная тэлевізійная арганізацыя шэрагу заходнееўрапейскіх і некаторых іншых краін, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах. 3 еўрапеізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; -зуй; -заваны; зак. і незак., каго-што. Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад формы, уласцівыя заходнееўрапейскаму жыццю… 4 еўрапейцы, -аў, адз. -пеец, -пейца, м. Жыхары Еўропы. || ж. еўрапейка, -і, ДМ -пейцы, мн. -і, -пеек. || прым. еўрапейскі, -ая, -ае. 5 еўрапеоідны, -ая, -ае: еўрапеоідная раса (спец.) - раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і інш. адзнакамі. 6 еўстахіеў: еўстахіева труба (спец.) - канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба. 7 еўхарыстыя, -і, ж. Тое, што і прычашчэнне. || прым. еўхарыстычны, -ая, -ае. Еўхарыстычная малітва.