1 епархія, -і, ж. Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй. Гэта ўжо не мая е. || прым. епархіяльны, -ая, -ае. 2 епіскап, -а, мн. -ы, -аў, м. Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан. || прым. епіскапскі, -ая, -ае. 3 епітрахіль, -і, мн. -і, -ей, ж. Частка адзення святара, якая надзяваецца на шыю пад рызу і мае выгляд доўгага (ніжэй каленаў) фартуха з крыжамі. 4 епіцім'я, -і, ж. У веруючых: род царкоўнага пакарання (пасты, працяглыя малітвы). Налажыць епіцім'ю.