-
1
кубатурка, кубатурніца, кубатка — курыца з інкубатара.
Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў. -
2
кубачкі — грыбы.
З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў. -
3
кубіч — невялікі кубельчык.
Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося. -
4
кугугутанька — ласкавае найменне зайца.
А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.) -
5
кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
Вецер кудлычыць пітухоў хвост. -
6
кука — драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд.
Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б'юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў». -
7
кукулка — зязюля; яшчэ — мала, на звод.
Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі. -
8
кулаччо, кулачча — кулакі (зборнае).
А ў ейных братоў кулаччо па пуду. -
9
кулеўе — кулі саломы.
Кулеўем страху накрылі. -
10
кулічкі — драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
Каб былі для конікаў стайнічкі, // Для ўздзечак палічкі, // Для сёдлаў кулічкі. -
11
кулогаць — праць, мыць збольшага.
Ты лайно троху пакулогай, і ладна. -
12
кулоскацца — пялёхацца.
Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы. -
13
купа — торф.
Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў. -
14
купала — агонь, пажар.
Яны яму купалу зробілі - хата згарэла. -
15
купіла — грошы.
Купіць бы купіла, ды мала купіла маю. -
16
купіна — яміна, з якой выбралі купу (торф).
Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца. -
17
купчасціцца — разрастацца кронай.
Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны. -
18
куравод — пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу.
І куравод гэты ўжо дзевак прывёў. -
19
куракі — вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці.
Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць. -
20
курая — гермафрадыт.
Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.
На запыт знайшлося 28 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць