На запыт знайшлося 28 артыкулаў

  1. 21
    курган — дзялянка, участак.
    Быў курган лесу, дык яго зрэзалі.
  2. 22
    курдупэпачка — маленькая асоба, як кнопачка.
    Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць.
  3. 23
    куросадзь — курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач.
    Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць.
  4. 24
    курта — бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ — верціхвостка.
    Была ў суседа сучачка - курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту.
  5. 25
    куртач — конь без хваста.
    У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі.
  6. 26
    кусанік — надкусаны, недакусаны хлеб, пірог.
    Мне чужых кусанікаў ня трэба.
  7. 27
    кусман — вялікаваты кавалак.
    Гарэлкі кварту ды сала кусман - і я сабе пан.
  8. 28
    кутнік — крайні зуб; яшчэ — кватарант.
    Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.
12

Паведаміць пра недакладнасьць