На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    плазма, плазмаком — упасці ніц.
    Урэзаўся плазма, аж іскры ўваччу. Плазма кідаюць дровы.
  2. 2
    плаўздаць — поўзаць па-пластунску.
    Плаўздаў па траве, і каленькі зялёныя.
  3. 3
    племянютанька — ласкавы зварот да пляменніка.
    А племянютанька ты мой, чаго ж так рэдка бываіш?
  4. 4
    плоць — плоткі (зборнае).
    Плоць з белай спіной стаіць у возіры.
    (Польскае płoć — плотка.)
  5. 5
    пляніца — сіло.
    З конскага воласу скручваюць як бы вяровачку. Каб волас не выслізваўся, мачаюць у попел. Потым робяць петлі, якія замацоўваюцца на дошчачцы. Кладзецца сала ці сыплюцца крупы для прынады.

Паведаміць пра недакладнасьць