На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    пылькі — кураняты.
    Пылькі мае, пылюткі, акыш куды, акыш у хлеў. Курэй, куранят клічуць: пы-лі-пы-лі, ціп-ціп-ціп!
  2. 2
    пырклівая, пыклівая — калуплівая.
    Работа пырклівая - пер'е скубсці.
  3. 3
    пыхтарыць — лезці без просу, дападаць усюды.
    Як бацькоў німа, дык дзеці пыхтараць па хаці.
  4. 4
    пыцкі — пыса.
    Конь толькі пыцкі памачыў, а піць ня стаў.
  5. 5
    пышэць, пытэць — брадзіць, хадзіць.
    Уцерпяць яны, калі там стаіць пышыць (пытыць) бражка.

Паведаміць пра недакладнасьць