На запыт знайшлося 220 артыкулаў

  1. 121
    срадство — радня, сваякі.
    У яе срадства не было, адна бабылявала.
  2. 122
    ссадзіць — зняць з пасады.
    Ссадзілі Караленку са старшыні калхозу.
  3. 123
    ссініць, ссінячыць — пабіць да сінякоў.
    Такой палкай біла - ссініла, счарніла ўсяго мальца. Кавалер так ссінячыў, сядзіць як слівіна.
  4. 124
    стада — чарада.
    Такая стада буцяноў ляцела ў пачатку тога месяца.
  5. 125
    сталюга — варштат.
    Пакладзі дошкі на сталюгу й стружкай.
  6. 126
    старлівы — стары, перастарэлы.
    А бяда мне, бяда, // Далі мне старога дзяда, // Старога-старлівага, // Ай, дужа крыклівага.
  7. 127
    старлыбіна, старлыба — стары, ссівелы, падупалы.
    Пацягнула старлыбіну на маладых. Старлыба-старлыба, а ў яго стаіць дыба.
  8. 128
    старчок — жабрак.
    Хадзіў па вёсцы нейкі старчок, каб хто яму скарынку даў.
  9. 129
    старчоўка — дачка жабрака, старца.
    Старчовачка прыхадзіла прасіла.
  10. 130
    старыца — старое котлішча, мясціна, дзе была сяліба.
    А на нашай старыцы на Верасовачцы доўга яшчэ расла йгрушына, праўда, адзічэўшы.
  11. 131
    старэннік — старанны, руплівы.
    Ён ужо дык старэннік, усё старэнне ягонае на дзяцей. Такая старэнніца ня кажнаму сустрэніцца.
  12. 132
    статуй — непаваротлівы, нязграбны.
    Стаў на парозі як статуй і стаіць.
  13. 133
    статэка — недарэка, няўклюда.
    Прысуніцца статэка, сядзіць колам, і ня выганіш.
  14. 134
    стахнуць — збуцвець.
    Восень была сырая, і салома на полі стахла.
  15. 135
    стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі й трэці.
    Стол быў па Піліпу, і я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць.
  16. 136
    стоць, стацьмаком — стаяком, дагары нагамі; дыбарам.
    І паляцеў стоць галавой у яму. Аж валасы стацьмаком сталі.
  17. 137
    страва — варыва.
    Трэба ўжо й страву даваць, варанага чаго-небудзь.
  18. 138
    стралец — паляўнічы.
    Стралец лапці пляцець, а рыбак рыбу пячэць.
  19. 139
    страсянка — стрэсены спажытак для жывёлы.
    Страсалі салому з сенам, каб страсянкі хапіла.
  20. 140
    строіцца — збірацца, рыхтавацца.
    Скора замуж стройся, вырасла ўжо.

Паведаміць пра недакладнасьць