-
141
строп — канёк у страсе.
Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі - строп прадралі. -
142
струдзіцца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой.
Струдзілася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая. -
143
струпехнуць, струпегнуць — згніць.
Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы. -
144
струх — струхлелае, струпехлае.
Жанчыны на гары зносюць хмыз і скідаваюць у яму гэны струх. -
145
струшчэліць — пакрышыць, патрушчыць, сцерці на порах.
Струшчэліў усю салому, конь гэтакі. -
146
стрыбчыць — хадзіць пахапліва дробнымі крокамі.
І Праксэда ўжо стрыбчыць - носам пачула шклянку. -
147
стрыгманка — быстрая, шустрая, ухвацістая.
Прыляцела стрыгманка, а багдай яе ліхаманка. -
148
стрыгнатка — стрыж.
Вунь як стрыгнаткі неба стрыгуць - стрыг-стрыг! -
149
стрыножыць — кульгаць, ступаць на тры нагі.
Чаму гэта твайго каня стрыножыла? -
150
стрэлка — страказа.
Стрэлкі над самай вадой лётаюць, аж рыбіны выскокваюць, так хочуць злавіць. -
151
стрэлкі — дудкі.
Цыбуля пашла ў стрэлкі ўся, яна к зіме пагніець. -
152
стрэнчыць, выстрэнчваць — дагаджаць, слугаваць.
Прывык, каб каля яго стрэнчылі. Цешча перад зяцем выстрэнчваіць, каб у сям'і лад быў. -
153
стугор — стус.
Васіль, бывала, кніжак нанясець цэлы стугор. -
154
стуібень, стуіб — непаваротлівы, няўклюдны, нязграбны.
Як стуібень які стаіць. Адхініся хоць троху, стуіб.
(Магчыма, ад стода - ідала.) -
155
стыкацца — затрымацца, пабыць.
Ні на хвіліну не стыкаіцца ў хаці, толькі носіць яго па вуліцы. -
156
стыліца — выстылая будыніна, еўня.
Дзіва што доўга ня вытрываіш у стыліцы. -
157
стыль — стынь, стыласць, халадзіна.
У хаці такая стыль, хоць на двор грэцца ўцікай. -
158
субожыцца — здаволіцца.
Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь і субожыўся. -
159
судавік — кацёл.
Свінням судавік бульбы зварыла. -
160
суднік — шафа для посуду.
Вазьмі ў судніку шклянкі.
На запыт знайшлося 220 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць