На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    храпат — хрумстанне.
    Усе маладыя, з зубамі, як пачалі есці труса, аж храпат ішоў.
  2. 2
    храп-храп — хрупат (гукаперайманне).
    Лёд на возіры храп-храп, цёк - і німа.
  3. 3
    храпчэць — хрупацець.
    Сонца выпагаджваіцца, дарога крапчэй, ня так будзіць храпчэць.
  4. 4
    хропат — храп.
    Спіць, аж хропат ідзець па хаці.
  5. 5
    хрупоніць — хрумстаць.
    Лысоня напоўніцу мурог хрупоніць.
  6. 6
    хрыпка — хрыпата.
    Хрыпка на грудзі села.
  7. 7
    хрыпы — лёгкія.
    Усе хрыпы зацінаюцца ў яго - астма.

Паведаміць пра недакладнасьць