На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    худа — цяжка, няпроста.
    Аўтобус сёння ня йдзець, ёй дабрацца худа.
  2. 2
    худая — благая.
    Плакала маладая, што доля худая.
  3. 3
    худое — поснае, без закрасы.
    На худой папасцы ні касіць, ні мясіць.
  4. 4
    хукаць — дыхаць, каб сагрэцца; яшчэ — баяцца дыхнуць на каго.
    Хукай на рукі, каб адыйшлі. Яна на рабёнка хукаіць не нахукаіцца.
  5. 5
    хукі — пара ад выдыхаў.
    У хаце так зябка - хукі йдуць.
  6. 6
    хурым — сакрэт, таямніца.
    Я табе пад хурымам гэта кажу.
  7. 7
    хутра — кажух, футра.
    У цябе хутра таўстая, цёплая.

Паведаміць пра недакладнасьць