-
1
жабурынне — жабіна ікра.
У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка. -
2
жаласнік — той, хто спачувае, жалее.
Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць. -
3
жаркота — гарачыня.
Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота. -
4
жарнуць — ударыць з усёй моцы.
Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак. -
5
жарсцвяк — пясок, жарства.
Нічога не расло - адзін жарсцвяк на гародзі. -
6
жаўжаняткі — малыя жвавыя дзеткі.
Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі. -
7
жаўцяк — жоўць; яшчэ — пясок.
Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму - адзін жаўцяк. -
8
жахоцце — жах, жудасць.
Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі. -
9
жванікі — пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага.
Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай. -
10
жмурнуць — міргнуць, зірнуць прыжмурана.
Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула. -
11
жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, скнара.
Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць. -
12
жогаль — быстры, шустры.
Куды б ні пашоў, а жогаль жох - тут як тут.
(Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.) -
13
жор — жыраванне; яшчэ — апетыт.
Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор. -
14
жудзель — парасё.
Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць. -
15
жур — аўсяны кісель.
Як кісель ды кісель дык і жур густы. // А каб тому кісялю чырвоныя боты... -
16
журбіна — чужына.
Паехаў казак на журбіну... -
17
журыла — дакучнік, ныцік.
Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла. -
18
жывасіллю — праз сілу.
Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро. -
19
жываціна — жывёла, птаства.
У гаспадарцы павінна быць жываціна. -
20
жывіна — жывое.
Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая.
На запыт знайшлося 26 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць