На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 161
    зрабяціцца — здзяцініцца.
    Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць.
  2. 162
    зразвагі — не спяшаючыся.
    Ідзець сабе паволі, зразвагі.
  3. 163
    зробіцца — дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся.
    Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё - яна сваё, так яны й зробіліся.
  4. 164
    зродасць — радня, сваякі.
    У яе ж нейкая зродасць ёсь.
  5. 165
    зрудзіць — зжаўціць, падпаліць.
    Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла.
  6. 166
    зручны — умелы, рукаты.
    Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць.
  7. 167
    зубашчэр — весялун, баламут, прасмішнік.
    У забашчэра са смеху вячэра.
  8. 168
    зубрыць — навучаць, нацкоўваць.
    Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак.
  9. 169
    зухнуць — павесці сябе як зух, шыкануць.
    Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць.
  10. 170
    зцёмным — па начы, абначэла.
    Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая.
  11. 171
    зыгарадзь — загароджа.
    Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь.
  12. 172
    зык, зыкаваць, зазыкаваць — гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні.
    Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць.
  13. 173
    зылда — няўваротлівы, несхямяны.
    Кавалеры ў яе усе нейкія - то зылда, то дылда.
  14. 174
    зыск — вышук.
    Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала.
  15. 175
    зялёнкі, зеленчакі, зеляннё — няспелая садавіна.
    Чарэшні каля плоту - адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець.
  16. 176
    зяло — зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына.
    Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой.
  17. 177
    зяпа, зяпло — рот (грэбліва).
    Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць.
  18. 178
    зяпаць — крычаць, груба казаць.
    Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава.
  19. 179
    зятняя — зяцева.
    Браў ён зятняй жонкі дачку.

Паведаміць пра недакладнасьць