-
181
атрусіцца — прывесці трусянят.
Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі. -
182
атуросце — парасткі.
Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе. -
183
ахапак — гурма.
Ідзем усім ахапкам дамоў. -
184
ахмурэць — ап'янець, ачмурэць.
Ня так захварэў, як ахмурэў. -
185
ахопак — бярэма, шмат.
Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца. -
186
ахосал — заляцанец, сюбар, хахаль.
І ў яе ўжо свой ахосал завёўся.
(З ідыш - кавалер, жанішок.) -
187
ахрап'е — ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў.
Рана ўстала, ахрап'я насекла. -
188
ахэлак — ахапак, ахопак.
Ладны ахэлак са стогу выскуб. -
189
аціхацца — суціхаць, сцішвацца.
Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць. -
190
ацялякаваць — марудзіць, не спяшацца.
Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы. -
191
ацяробкі, цяробкі — лушпіны ад бульбы, буракоў.
Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі. -
192
ачалавечыцца, пачалавечыцца — ажаніцца, узяць жонку; яшчэ — зрабіцца чалавекам.
Бугаяваў-бугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала - яна пачалавечыцца нарэшці. -
193
ачопісты — у каго шырокі азадак.
Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць. -
194
ачужэць — адбіцца ад радні, забыцца на родных.
Ачужэла дачка, на бацькоў забылася. -
195
ашаколы — труха, точыва, пасеі, шашча.
Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца. -
196
ашургаць — скончыцца, перастаць.
Дождж аціх, зараз ашургаіць. -
197
ашчыціць — шчыльна абабіць дошкамі, драніцамі.
Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць